Беларускі народ шануе мір і спакой у краіне. Аб гэтым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас ушаноўвання выпускнікоў ваенных ВНУ і вышэйшага афіцэрскага складу. Афіцэры ўзброеных сіл і МУС, прадстаўнікі Следчага і Мытнага камітэтаў атрымалі з рук Кіраўніка дзяржавы генеральскія пагоны. Аляксандр Лукашэнка адзначыў: дзяржава праводзіць міралюбную знешнюю палітыку, разам з тым, умацоўваючы абароназдольнасць краіны. Гэтыя падыходы замацаваныя ў новай Ваеннай дактрыне. Ідзе работа і па пераабсталяванні арміі. У найбліжэйшы час на ўзбраенне паступяць рэактыўная сістэма залпавага агню "Паланэз" і новыя верталёты Мі-8.