На аднаўленне забруджаных рэгіёнаў Беларусь патраціла каля 22-х мільярдаў долараў. Аднак многае яшчэ трэба зрабіць. Што менавіта ў першую чаргу - гэта разам з жыхарамі пацярпелых раёнаў абмяркуе Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка накіраваўся ў Гомельскую вобласць. У Ельскім раёне Кіраўнік дзяржавы плануе наведаць сельгаспрадпрыемства, дзе даложаць аб вытворча-эканамічным развіцці рэгіёна і вясенне-палявых работах. А ў аграгарадку Дабрынь у цэнтры ўвагі будзе развіццё сацыяльнай інфраструктуры і газіфікацыя пацярпелых раёнаў. Прэзідэнту таксама даложаць і аб гатоўнасці да пасяўной. А завершыцца рабочая паездка дабрачынным канцэртам.