Ад 0 да 18+. Фільмы і кнігі ў Беларусі будуць маркіраваць. Указам Прэзідэнта ўносяцца змены і дадаткі адразу ў некалькі законаў - аб правах дзіцяці, рэкламе, СМІ, інфармацыі і іншых. Зараз на інфармацыйнай прадукцыі трэба будзе пазначаць узроставую катэгорыю. Гэта дазволіць абараніць дзяцей ад шкоднай інфармацыі: сцэн насілля, эротыкі або, напрыклад, нецэнзурнай лексікі і прапаганды алкаголю і курэння. Каардынаваць пытанні ўзроставых пазнак будзе грамадска-кансультатыўны савет пры ўрадзе. Асноўныя пункты закона ўваходзяць у сілу з ліпеня наступнага года.