17.02.2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка выступіў сёння перад удзельнікамі збору па тэрытарыяльнай абароне. У ім удзельнічаюць старшыні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама. Як заявіў Кіраўнік дзяржавы, падчас пераабсталявання Узброеных сіл Беларусь аддае прыярытэт павышэнню мабільнасці. Гэта дасць магчымасць хутка перакінуць дастатковую колькасць падрыхтаваных людзей у любы пункт Беларусі. Сёння ж Прэзідэнт даручыў правесці праверку гатоўнасці войскаў тэрытарыяльнай абароны. Губернатары і кіраўнікі райвыканкамаў павінны дакладна ведаць, як дзейнічаць у той або іншай сітуацыі.
Падзяліцца:

Вверх