Фіналам маштабнага прэс-тура расійскіх журналістаў па Беларусі стане прэс-канферэнцыя Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Такія сустрэчы праводзяцца з 2003 года. Гэтым разам напрамую пагутарыць з Кіраўніком дзяржавы змогуць каля 100 рэпарцёраў і блогераў, якія прадстаўляюць 46 рэгіёнаў Расіі. Іх агульная аўдыторыя - амаль паўмільярда чалавек, тыражы выданняў - больш як пяць мільёнаў экзэмпляраў. Плануецца, што 17 лістапада прамая трансляцыя прэс-канферэнцыі пачнецца ў 10 раніцы на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Тэлеверсію можна будзе ўбачыць заўтра ў вячэрнім эфіры "Беларусь 1" і "Беларусь 24".