11.03.2016
Абмяркоўваліся пытанні ўзаемадзеяння дзяржавы і царквы.
Новы комплекс адміністрацыйных будынкаў для Беларускай праваслаўнай царквы з"явіцца ў Мінску. Гэты праект Мітрапаліт Павел абмеркаваў сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам. Комплекс размесціцца па суседстве з цяперашнім будынкам Мінскага епархіяльнага ўпраўлення. Яно было пабудавана ў 85 годзе, калі ў Беларусі дзейнічала ўсяго адна епархія. За больш як тры дзесяцігоддзі колькасць прыходаў у краіне вырасла ў пяць разоў - сёння іх больш за 1600, дзейнічае 15 епархій. Такім чынам цяперашні будынак ужо не адпавядае патрабаванням часу. Адміністрацыйныя будынкі БПЦ пабудуе за кошт уласных сродкаў і спонсарскай дапамогі. Таксама фінансавымі пытаннямі зоймецца царкоўна-апякунскі савет.
Аляксандр Лукашэнка і Мітрапаліт Павел таксама абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння царквы і дзяржавы. Падчас гутаркі было закранута пытанне сустрэчы Прэзідэнта з членамі Сінода.
Падзяліцца:

Вверх