02.03.2016
Прэм"ер-міністр Беларусі па даручэнні Прэзідэнта ўручыў сёння дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны. Медалёў "Францыска Скарыны" і "За працоўныя заслугі" ўдастоеныя каля 100 чалавек. Гэта ўрачы, педагогі, навукоўцы, артысты. Падзяка Кіраўніка дзяржавы аб"яўленая і групе, якая рыхтавала Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Над стварэннем і развіццём праекта працавалі прадстаўнікі розных міністэрстваў і ведамстваў, гэты працэс працягваецца і цяпер.
Прэм"ер павіншаваў прысутных з уручэннем высокіх узнагарод і пажадаў не толькі захаваць, але і прымножыць тыя дасягненні, якіх яны дабіліся дзякуючы таленту і ўпартасці.
Падзяліцца:

Вверх