05.04.2016
Дэпутаты разгледзяць у першым чытанні змяненні ў закон "Аб перапісе насельніцтва" і папраўкі ў законы па пытаннях дзяржаўнай статыстыкі.

У Авальнай зале сёння разглядаюць праект праграмы дзейнасці ўрада на 2016-2020 гады. Асноўная задача - забеспячэнне росту эканомікі краіны і дабрабыту грамадства. Пры гэтым акцэнт зроблены на тры базавыя ўмовы эканамічнай палітыкі - забеспячэнне макраэканамічнай збалансаванасці, нарошчванне золатавалютных рэзерваў і паступовая выплата знешніх даўгоў. На парадку дня пасяджэння Палаты прадстаўнікоў таксама шэраг іншых пытанняў.
Падзяліцца:

Вверх