Дзяржаўныя ўзнагароды лепшым прадстаўнікам працоўных калектываў уручыў сёння прэм"ер-міністр Андрэй Кабякоў. У зале Палаца Рэспублікі сабраліся людзі розных прафесій: урачы, выкладчыкі, навукоўцы, работнікі прамысловасці і будаўнічай сферы, супрацоўнікі мытных органаў, творчая інтэлігенцыя. Як адзначыў прэм"ер, сімвалічна, што ў Міжнародны дзень абароны дзяцей узнагароды атрымліваюць і сацработнікі. Таксама аб"яўленыя падзякі Прэзідэнта за датэрміновае ўвядзенне ў эксплуатацыю Рэспубліканскага цэнтра пазітронна-эмісійнай тамаграфіі. Там праводзяць дыягностыку анкалагічных, неўралагічных і кардыялагічных захворванняў.
Сярод узнагароджаных і вялікая група ліквідатараў наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.