На гэтым тыдні ў Мінск прыбываюць назіральнікі ад ПАСЕ і АБСЕ. Таксама Цэнтрвыбаркам акрэдытаваў больш за 4 тысячы нацыянальных назіральнікаў. Ад грамадзян шляхам падачы заяў 268 чалавек, ад працоўных калектываў 225, і 551 ад палітычных партый. Больш чым 3 тысячы чалавек вылучылі для назірання грамадскія аб"яднанні. Ужо 11 жніўня стануць вядомыя імёны кандыдатаў у дэпутаты. Пакуль ЦВК правярае пададзеныя на рэгістрацыю дакументы. Пасля рэгістрацыі кандыдатаў пачнецца самы актыўны этап кампаніі - агітацыя.