Больш за 30 журналістаў расійскіх СМІ ўдзельнічаюць у прэс-туры па Гомельскай вобласці. Сёлета ўпершыню сярод прадстаўнікоў мас-медыя - вядомыя расійскія блогеры. Журналісты пабывалі на адкрыцці магільнага склепа князёў Паскевічаў - унікальным помніку архітэктуры 19 стагоддзя. Трохдзённая праграма прэс-тура прадугледжвае наведванне музеяў, Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, сельгас- і прамысловых прадпрыемстваў, а таксама сустрэчу са спецыялістамі цэнтра радыяцыйнай медыцыны.