Беларускія медыкі распавялі аб сістэме аховы здароўя нашай краіны.
Цэнтр кардыялогіі ў Мінску наведалі прадстаўнікі прафсаюзаў шасці краін. Беларускія медыкі падзяліліся вопытам, а таксама распавялі аб сістэме аховы здароўя нашай краіны. Ахова працы, зарплата і сацыяльная падтрымка - гэтыя тэмы Еўрапейскі савет Федэрацыі прафсаюзаў абмяркоўвае штогод у розных краінах. Апошні раз такая сустрэча прайшла ў Беларусі 6 гадоў назад.
Таксама праводзіцца шэраг семінараў, дзе госці абмяркоўваюць асаблівасці медыцынскай дапамогі ў Беларусі.