02.09.2016
Мінск рыхтуецца адсвяткаваць Дзень горада. Урачыстасці з гэтай нагоды стартуюць ужо сёння. У Палацы культуры прафсаюзаў узнагародзяць пераможцаў конкурсу "Лепшы па прафесіі". У спісе - 37 лаўрэатаў. Ужо заўтра беларуская сталіца цалкам акунецца ў святочную атмасферу. Цэнтральная пляцоўка па традыцыі разгорнецца ля Палаца спорту. Тут пройдуць канцэрты, выставы, кірмашы, акцыі і спартыўныя мерапрыемствы. Падарункам для гараджан стане адкрыццё помніка В.Дуніну-Марцінкевічу і С.Манюшку. А ўвечар у Тэатры оперы і балета пройдзе ўручэнне ўзнагарод "Мінчанін года". Фінальным акордам свята ў 22 гадзіны стане маляўнічы салют.
Падзяліцца:

Вверх