24.05.2016
У праваслаўных храмах сёння ўшаноўваюць святых Кірыла і Мяфодзія. Роўнаапостальныя асветнікі, вядомыя яшчэ як салунскія браты, у канцы ХIX стагоддзя стварылі сістэму стараславянскай азбукі і мовы. Так найбагацейшая візантыйская цывілізацыя стала даступнай і зразумелай для славян. З гэтага часу яны маглі чытаць Святое пісанне не толькі па-грэчаску і фарміраваць сваю самабытную культуру.
Дзень славянскай пісьменнасці і культуры, як афіцыйнае свята ў Беларусі, адзначаюць ужо 30 гадоў. У Мінску па традыцыі са Свята-Духава кафедральнага сабора арганізуюць вялікі хрэсны ход у Гарадзішча, да месца першага праваслаўнага храма Беларусі.
Падзяліцца:

Вверх