19.08.2016
Ва ўсіх цэрквах праходзяць Боскія літургіі, у храмы для асвячэння прынята прыносіць яблыкі.
Праваслаўныя сёння адзначаюць ано з дванаццаці вялікіх святаў - Праабражэнне Гасподняе або Яблычны Спас. У гэты дзень успамінаецца праабражэнне Ісуса на гары Фавор, калі ён з"явіўся сваім вучням у выглядзе воблака. Гэтым ён падкрэсліў: за зямным фізічным жыццём ідзе жыццё нябеснае і духоўнае. Сёння ва ўсіх цэрквах праходзяць Боскія літургіі, у храмы для асвячэння прынята прыносіць яблыкі як сімвал ператварэння ўсяго зямнога свету. З гэтага дня пачынаўся адлёт буслоў.
Калі птушкі паляцелі за тыдзень перад Спасам, чакалася ранняя і марозная зіма, калі пазней - чакалі цёплую восень і познюю зіму.
Падзяліцца:

Вверх