02.05.2016
Сёння ў праваслаўных вернікаў пачынаецца Светлая сядміца - першы тыдзень святкавання Вялікадня. Усе богаслужэнні вядуцца па асаблівым чыне. У храмах Царскія дзверы расчыненыя насцеж - як знак таго, што Хрыстос адкрыў людзям дарогу ў рай.
Святкаваць Вялікдзень і сустракаць адно аднаго прывітаннем "Хрыстос уваскрэс!" - "Сапраўды уваскрэс!" праваслаўныя беларусы будуць да 9 чэрвеня - Ушэсця. Паводле падання, менавіта столькі часу - 40 дзён - Хрыстос правёў з вучнямі пасля свайго ўваскрэсення.
Падзяліцца:

Вверх