19.01.2016
Праваслаўныя сёння адзначаюць адно з самых вялікіх святаў у царкоўным календары - Вадохрышча. У гэты дзень вернікі ўспамінаюць хрышчэнне Хрыста ў рацэ Іардан, з якога пачалося яго служэнне чалавецтву. Свята таксама называюць Богаяўленнем, бо ў той момант Бог з"явіўся ў трох іпастасях - Айца, Сына і Святога Духу.Вадохрышча - свята святой вады. Лічыцца, што асвячоная вада змывае грахі, назапашаныя за год, вылечвае душу і цела, таму людзі спяшаюцца па яе ў храмы і акунаюцца ў палонкі.
Падзяліцца:

Вверх