Палата прадстаўнікоў плануе разгледзець на вясновай сесіі праграму дзейнасці ўрада да 2020 года. Пра гэта паведамілі сёння ў Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы. Дэпутаты лічаць, што ў гэтай праграме абавязкова павінны быць адлюстраваны палажэнні ўказа "Аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу".
Прыярытэт дакумента - развіццё адраснай сацыяльнай падтрымкі грамадзян. У прыватнасці, плануецца не пазней за кастрычнік укараніць мэтавыя адрасныя безнаяўныя субсідыі на аплату жыллёва-камунальных паслуг.
У камісіі таксама адзначылі важнасць развіцця інстытута даверных кіраўнікоў і дзяржаўна-прыватнага партнёрства.