24.08.2016
Магутнае землетрасенне адбылося ў Італіі. Магнітуда штуршкоў складала 6,5 бала. Падземныя ўдары адчуваліся нават у сталіцы краіны Рыме, хоць да яе больш як сто кіламетраў. Паводле апошніх звестак, 38 чалавек загінулі, больш за сто лічацца прапаўшымі без вестак. Аднак лік загінуўшых і пацярпелых будзе расці - пад заваламі застаюцца людзі. У раёнах бедства працягваюцца выратавальныя аперацыі. Пасольства Беларусі ў Італіі адсочвае сітуацыю і ўдакладняе, ці ёсць сярод пацярпелых грамадзяне нашай краіны. Нумар тэлефона, па якім беларускім дыпламатам можна паведаміць, што вашы блізкія знаходзяцца ў пацярпелых раёнах і не выходзяць на сувязь - зараз на экране +393454803465.
Падзяліцца:

Вверх