15.01.2016
У Беларусі завяршаецца ліквідацыя наступстваў цыклону "Даніела". Чатыры дні ратавальнікі, энергетыкі і камунальшчыкі спрабавалі справіцца з наступствамі моцных снегападаў. На гэты момант сітуацыя на дарогах нармалізаваная. Грамадскі транспарт ходзіць згодна з раскладам. Аднак нямала работы яшчэ ў дварах. Паводле звестак Белэнэрга, без электрычнасці застаюцца крыху больш за дзесяць населеных пунктаў. Усе непаладкі ліквідуюцца аператыўна. Тым часам, сіноптыкі папярэджваюць аб узмацненні маразоў. Слупок тэрмометра ўжо сёння ў некаторых месцах апусціцца да мінус 18. Па краіне пройдзе снег і слабая завея. На дарогах захаваецца галалёдзіца.
Падзяліцца:

Вверх