13.01.2016
Колькасць населеных пунктаў Беларусі, якія засталіся без электрычнасці, скарацілася практычна ўдвая. Аб гэтым паведамілі ў "Белэнерга". Для барацьбы са стыхіяй мабілізаваныя ўсе сілы і сродкі. Праца працягвалася ўсю ноч. Да раніцы без энергазабеспячэння заставаліся каля 400 населеных пунктаў, у асноўным у Магілёўскай і Мінскай абласцях. Зараз туды накіроўваюць брыгады з суседніх раёнаў. У першую чаргу намаганні энергетыкаў накіраваныя на аднаўленне электразабеспячэння аб"ектаў жыццезабеспячэння, кацельняў, падтрыманне вытворчага працэсу на малочна-таварных фермах. Задзейнічаны рэзервовыя лініі і дызельгенератарныя ўстаноўкі.
Падзяліцца:

Вверх