30.05.2016
Апошні званок прагучаў сёння для выпускнікоў. У Гомельскім кадэцкім вучылішчы самыя актыўныя і дысцыплінаваныя атрымалі граматы, падарункі і медалі "Служу Айчыне з дзяцінства". Гэта, дарэчы, першы поўны выпуск. Вучылішча адкрылася ў 2013-м. Тут вывучаюць агульнаадукацыйныя і прававыя дысцыпліны, навучаюцца страявой і агнявой падрыхтоўцы, а таксама баявым мастацтвам. Кульмінацыяй апошняга званка сталі выпушчаныя ў неба паветраныя шары. Па традыцыі кадэты напісалі на іх свае самыя запаветныя жаданні.
Наперадзе экзамены. Першы з іх - беларуская або руская мова - ужо ў чацвер. Акрамя дыктоўкі, хлопцаў чакаюць яшчэ тры іспыты: матэматыка, гісторыя Беларусі і замежная мова.
Падзяліцца:

Вверх