Сёння, паводле прагнозаў сіноптыкаў, у Беларусь вернецца доўгачаканае цяпло. Слупкі тэрмометраў паднімуцца да 15 градусаў. Такімі ж цёплымі і сонечнымі чакаюцца выхадныя. Невялікія дажджы пройдуць толькі ў некаторых раёнах. А ў нядзелю на поўдні Беларусі чакаецца да плюс 20.