04.07.2016
У першыя дні ліпеня надвор"е біла тэмпературныя рэкорды, а на гэтым тыдні спякота сыдзе. Напярэдадні моцны лівень з ветрам і градам абрынуўся на Мінск. Былі падтопленыя некаторыя вуліцы. Аўтобусы рухаліся з мінімальнай хуткасцю. Тралейбусам прыйшлося ісці ў аб"езд. Моцны вецер валіў дрэвы, яны падалі на аўтамабілі. Сёння ў большасці раёнаў Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы. Месцамі моцныя ліўні і шквалісты вецер. Паветра прагрэецца да 23 градусаў.
Падзяліцца:

Вверх