Стаць грамадзянінам Беларусі стане прасцей. З красавіка ў сілу ўступаюць папраўкі ў закон аб грамадзянстве. Згодна з дакументам, нашчадкі людзей, якія пражывалі ў Беларусі да распаду СССР, змогуць стаць грамадзянамі нашай краіны ў парадку рэгістрацыі. На іх не будзе распаўсюджвацца патрабаванне аб бесперапынным пражыванні ў Беларусі на працягу сямі гадоў. Ды і самі людзі, якія жылі ў нашай краіне да 1991 года, змогуць атрымаць беларускі пашпарт без прад"яўлення пашпарта СССР. Іншымі словамі, атрымаць усе правы грамадзяніна на гістарычнай радзіме змогуць і тыя, хто да распаду Савецкага Саюза не меў 18 гадоў.