29.12.2015
У Полацку адкрылася яшчэ адна рэзідэнцыя Дзеда Мароза. Напярэдадні навагодніх святаў графік казачнага чараўніка распісаны па хвілінах. У маёнтак штодня прыязджаюць сотні хлопчыкаў і дзяўчынак. Навагодняя праграма разлічаная на дзяцей усіх узростаў. Дарэчы, падарункі да Новага года тут можна зрабіць і сваімі рукамі. Увасобіць задумкі ў рэальнасць дапамогуць на спецыяльных майстар-класах. Дапамагаюць дзядулю і чароўныя трусы. Яны выконваюць самыя патаемныя жаданні. Для гэтага трэба толькі шчыра верыць у цуд.
Падзяліцца:

Вверх