22.12.2015
8 польскіх візавых цэнтраў з"явяцца ў Беларусі. Да сярэдзіны наступнага года іх адкрыюць у Мінску, Баранавічах, Брэсце, Гродне, Магілёве, Гомелі, а таксама Лідзе і Пінску. Сэрвісны збор за паслугі цэнтраў складзе 15 еўра. У адыходзячым годзе беларусы атрымалі больш польскіх віз, чым у 2014-м - каля 370 тысяч. Пры гэтым доля адмоў на заявы аб іх выдачы ў пасольстве і генконсульствах - менш за працэнт.
Падзяліцца:

Вверх