Памяць герояў Вялікай Айчыннай ушанавалі сёння і ў Мінску. Першымі па традыцыі гэта зрабілі пагранічнікі. У 4 гадзіны раніцы кветкі і вянкі леглі да манумента Перамогі. Пасля ўскладання кветак да Вечнага агню была выстаўлена ганаровая варта. Ветэраны, пагранічнікі і студэнты замерлі ў хвіліне маўчання. Сёння ва ўсіх воінскіх злучэннях і часцях Беларусі запальваюць свечкі і нясуць да мемарыялаў кветкі.