21.12.2015
Надвор"е ў Беларусі б"е рэкорды. У Віцебску выхадныя былі самымі цёплымі за ўсю гісторыю метэаназіранняў. 21 снежня таксама мае ўсе шанцы ўсталяваць рэкорд. Начныя паказчыкі ўжо пабіты - 7 з паловай градусаў цяпла. Другі за месяц тэмпературны рэкорд усталяваны і ў Магілёве ў мінулую суботу - плюс 8 днём. Анамальна цёплае надвор"е захаваецца ў Беларусі і на гэтым тыдні. Чакаецца да 12 цяпла, часам дажджы. І толькі ў нядзелю паток атлантычнага цяпла аслабее, пахаладае -- ад 0 да плюс 5 градусаў.
Падзяліцца:

Вверх