30.06.2016
Распашонка з беларускім арнаментам стала першым падарункам для новага жыхара Віцебска Арсенія Хамцова. Павіншаваць з нараджэннем такім незвычайным спосабам вырашылі актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі напярэдадні свята "Дня вышыванкі", які пройдзе 2 ліпеня. Яна лічыцца візітнай карткай беларусаў і своеасаблівым сімвалам-абярэгам нацыі. Тэматычныя сувеніры ў падарунак атрымаюць нованароджаныя ва ўсіх раёнах Віцебскай вобласці.
Далучыліся да віншаванняў і ў Гродзенскай вобласці: нованароджаным падарылі вышыванкі, а маладым маці - спецыяльна створаныя лялькі-абярэгі.
Падзяліцца:

Вверх