У Беларусі з"явіўся свой павільён касманаўтыкі. У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел касманаўты. У павільёне прапанаваныя ўнікальныя экспанаты: спушчальны апарат карабля "Саюз", касмічны скафандр Пятра Клімука, набор бартавога харчавання і многае іншае, у тым ліку дакументы і эксклюзіўныя здымкі. А неўзабаве экспазіцыю папоўняць копіі двух беларускіх спадарожнікаў.