Амаль 8 мільярдаў рублёў са спецфондаў Прэзідэнта накіруюць сёлета на падтрымку адораных навучэнцаў і студэнтаў. Такое распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы. Грашовыя прэміі атрымаюць пераможцы міжнародных алімпіяд, канферэнцый, а таксама Рэспубліканскага конкурсу юных матэматыкаў - усяго 100 чалавек. Памер узнагароды - да 11,5 млн. рублёў.