Пераможніца і першая віцэ-міс прадставяць Беларусь на міжнародным конкурсе "Каралева Вясна". У Беларусі выбралі каралеву вясны. Ёй стала студэнтка з Магілёва Марыя Сідарэнка. Яна вучыцца на другім курсе Інстытута правазнаўства. Усяго ў фінале конкурсу змагаліся 13 удзельніц. Журы ацэньвала артыстычнае майстэрства і сцэнічную культуру, уменне размаўляцьз аўдыторыяй, грацыю і харызму, веданне этыкету і пачуццё гумару. Пераможніца разам з першай віцэ-міс прадставіць нашу краіну ў фінале міжнароднага конкурсу "Каралева Вясна". Ён пройдзе 27 чэрвеня ва Уфе.