Прэзентацыя аўтарскай калекцыі ў Еўропе - галоўны прыз для маладых дызайнераў - пераможцаў рэспубліканскага фестывалю "Млын моды". Ад класічных касцюмаў да авангарда. 15 калекцый самых шматабяцальных мадэльераў Беларусі прадэманстравалі на подыумах Варшавы, Прагі і Кракава. Фальклорныя матывы, графічныя прынты, бавоўна і лёгкі шыфон - замежная публіка з захапленнем прыняла беларускія тэндэнцыі ў тэкстылі.