23.10.2015
У Мінску сёння ўрачыста адкрыецца фотавыстава, прысвечаная 70-годдзю ўтварэння ААН і ўдзелу Беларусі ў працы гэтай арганізацыі. Экспазіцыя размесціцца ў будынку Міністэрства замежных спраў. Увазе ўдзельнікаў будуць прапанаваныя работы фіналістаў Рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка "ААН вачамі дзяцей". Акрамя таго, у МЗС пройдзе цырымонія памятнага гашэння юбілейнай паштовай маркі "70 гадоў ААН". Нагадаем, раней у сталіцы прайшла цырымонія адкрыцця мемарыяльнай дошкі ў памяць пра першую гуманітарную місію ААН.
Падзяліцца:

Вверх