26.05.2016
З Гомельскага аўтавакзала адправіўся першы сёлета сэрвісны студатрад. 26 студэнтаў будуць працаваць на беразе Чорнага мора - ва Усерасійскім дзіцячым цэнтры "Арляня". Адбор у студатрад прайшоў па строгіх крытэрыях: гэта датэрмінова здадзеная сесія, а таксама актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ВНУ. З кандыдатамі гутарылі псіхолагі.
Гомельскія студэнты працуюць у "Арляні" ўжо пяць гадоў. Усяго ж гэтым летам абласны штаб студатрадаў працаўладкуе каля 10 тысяч чалавек.
Падзяліцца:

Вверх