Больш як 50 афіцэраў і прапаршчыкаў сёння атрымалі дыпломы Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі. Урачыстая цырымонія прайшла ў музеі Вялікай Айчыннай вайны. З красавіка мінулага года вышэйшы авіяцыйны каледж атрымаў статус акадэміі. Ва ўстанове з"явіліся дадатковыя спецыяльнасці, а таксама магчымасць працягнуць навучанне ў магістратуры.