06.10.2015
Першы ўчастак другой кальцавой аўтадарогі вакол Мінска сёння афіцыйна ўведзены ў эксплуатацыю. У адкрыцці новай трасы прыняў удзел Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Агульная працягласць другога кальца складзе амаль 160 км. Ужо да першага студзеня 2016 года павінен быць гатовы першы этап дадзенай магістралі. Другая чарга будаўніцтва завершыцца ў 2017 годзе. Асаблівасцю будаўніцтва другой кальцавой аўтадарогі з"яўляецца шырокае выкарыстанне цэментабетону для стварэння пакрыцця, што з"яўляецца больш эканамічным у параўнанні з асфальтабетонам.
Кіраўнік дзяржавы асабіста праінспектаваў новую дарогу, а таксама пагутарыў з жыхарамі Мінскага раёна і прадстаўнікамі працоўных калектываў.
Падзяліцца:

Вверх