Беларусь і Еўрапейскі Саюз прапрацоўваюць новы фармат дыялогу. Першае пасяджэнне спецыяльнага каардынацыйнага савета прайшло ў Бруселі. Дыпламаты абмяркоўваюць не толькі ўдзел Мінска ў ініцыятыве "Усходняе партнёрства", але і новыя праекты ў эканоміцы, фінансах, ахове навакольнага асяроддзя і правах чалавека, паведамілі ў МЗС. Развіцця двухбаковых адносін дыпламаты чакаюць і з Ізраілем. Беларусь на ўзаемнай аснове захоўвае дыпламатычную прысутнасць у Ізраілі.