15.06.2016
Сацыяльная падтрымка тых, хто жыве ў нястачы, і пашырэнне яе паслуг сталі галоўнымі тэмамі на брыфінгу ў Доме прэсы. У Беларусі прапаноўваецца пабудаваць сацыяльныя дачы. Першая з іх з"явіцца пад Мінскам. Для пастаяльцаў арганізуюць працу на гародзе, догляд за жывёламі і правядуць серыю майстар-класаў па вядзенні хатняй гаспадаркі. Зараз сацслужбы робяць акцэнт на суправаджальнае пражыванне для людзей, якія не чуюць. З 1 жніўня такія людзі змогуць па скайпе патэлефанаваць у цэнтр прыёму, дзе іх заяўкі будзе прымаць сурдаперакладчык. Ён дапаможа заказаць талон да ўрача, білет на цягнік або выклікае майстра дадому.
Падзяліцца:

Вверх