28.07.2016
У Мінску адкрылася першая дзяржаўная гасцініца для жывёл. У заацэнтры прадугледжаныя нумары для сабак і катоў - стандартныя і класа люкс. Усяго 72 месцы. Звычайны нумар гаспадары могуць уладкаваць любімымі цацкамі гадаванца і ляжанкамі. У vip-нумары - іх усяго 4 - дазваляецца заносіць нават канапу - усё для камфорту пастаяльцаў. Пры засяленні ў гасцініцу з уладальнікам жывёліны заключаюць дамову. На гадаванца заводзяць картку, дзе ўказваюць яго звычкі і асаблівасці догляду.
Падзяліцца:

Вверх