Пабрацімскія адносіны злучаюць Віцебск і Цзінань з 2009 года. Перспектывы супрацоўніцтва Віцебска і кітайскага горада Цзінаня абмеркавалі ў паўночнай сталіцы Беларусі. Падчас афіцыйнага візіту дэлегацыя азнаёмілася з культурным і адукацыйным патэнцыялам абласнога цэнтра. Госці наведалі 44-ю школу, дзе ўжо шмат гадоў выкладаюць кітайскую мову. Больш як сорак школьнікаў вывучаюць яе ў якасці замежнай. Таксама адкрытыя факультатывы.
Пабрацімскія адносіны злучаюць Віцебск і Цзінань з 2009 года. А летась быў падпісаны мемарандум аб паразуменні.