25.10.2016
Беларусь рыхтуецца да перапісу насельніцтва. Маштабная кампанія пройдзе ў 2019 годзе з 4 па 30 кастрычніка. Адпаведны ўказ падпісаў Кіраўнік дзяржавы. На гэты раз усе звесткі будуць уносіцца ў электронным выглядзе, што дазволіць сэканоміць час на апрацоўку інфармацыі. У анкетах будуць пазначацца пол, узрост, занятасць, адукацыя, мова, нацыянальнасць. Таксама вывучаюцца жыллёвыя ўмовы. Гэтая інфармацыя дазваляе рабіць сацыяльна-эканамічныя прагнозы развіцця дзяржавы. Каб цалкам адпрацаваць методыку, ужо ў наступным годзе ў Маладзечне пройдзе пілотны праект.
Падзяліцца:

Вверх