29.04.2016
Праваслаўны свет рыхтуецца сустрэць Вялікдзень. У Брэсце да вялікага свята арганізаваны велікодны кірмаш. На прылаўках - разнастайныя кулічы, маляванкі, сувеніры, кошыкі. Большасць вырабаў ручной працы, яны створаныя рамеснікамі і выхаванцамі дзіцячых дамоў. Тут і царкоўныя рэчы: свечкі, абразы, велікодныя ручнікі. Кірмаш у Брэсце будзе працаваць і заўтра. Частка выгандлёваных сродкаў пойдзе на патрэбы майстэрняў сацыяльных устаноў і храмаў.
Падзяліцца:

Вверх