Беларускія школьнікі ўжо з другога класа змогуць далучыцца да IT-сферы. Новую навучальную праграму распрацаваў Парк высокіх тэхналогій. Пакуль да праекта далучыліся 15 школ з Ліды, Наваполацка, Віцебска, Баранавіч і Оршы. Тут у фармаце факультатываў дзеці будуць спазнаваць асновы праграмавання. Усё - пад кіраўніцтвам настаўнікаў інфарматыкі і студэнтаў педагагічных спецыяльнасцяў. На працягу лета яны асвойвалі новы курс пры дапамозе праграмістаў. Ужо да 6 класа дзеці змогуць ствараць самыя простыя камп"ютарныя гульні, прэзентацыі, міні-фільмы.