Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на вясновай сесіі разгледзяць больш як 40 законапраектаў. Планы на сесію абмеркавалі на пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў. У партфелі - некалькі законаў, якія датычацца нацыянальнай бяспекі, міграцыйнай палітыкі, сацыяльнай галіны. Таксама дэпутаты гатовыя падтрымаць любыя навацыі ў сферы эканамічнага развіцця краіны. Сярод чаканых падзей - прыняцце Кодэкса аб культуры. Дакумент не мае аналагаў у свеце. У праект Кодэкса ўключаныя нормы больш як 60 прававых актаў рознай юрыдычнай сілы, з якіх 7 законаў, 4 указы Прэзідэнта, каля 20 пастаноў урада і 30 нарматыўных прававых актаў Міністэрства культуры.