02.10.2015
У беларускіх парламентарыяў пачалася асенняя сесія. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёння ратыфікавалі дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Кітаем. Усяго ж плануецца разгледзець 36 дакументаў, галоўныя з якіх - законапраект аб бюджэце на наступны год і змены ў падатковым заканадаўстве.
Савет Рэспублікі разгледзіць на дзясятай сесіі каля 40 законапраектаў. У прыватнасці, распрацаваны новы праект закона для захавання бяспекі насельніцтва і навакольнага асяроддзя пры эксплуатацыі небяспечных вытворчых аб"ектаў. Падрыхтаваныя змены і дапаўненні ў закон аб судаўладкаванні і судаводстве. Яны звязаныя са стварэннем адзінай сістэмы судоў агульнай юрысдыкцыі. Будзе працягнутая праца і над нацыянальнымі заканадаўствамі ў рамках Саюзнай дзяржавы і ЕАЭС.
Падзяліцца:

Вверх