01.08.2016
Арганізатары марафону "Гродна-Друскінінкай" запускаюць рэкламную кампанію будучага старту. У прыватнасці, прэзентацыя праекта пройдзе на вядучых забегах у свеце, у тым ліку ў Маскве і Варшаве. Зменіцца і напаўненне сайта марафону. Зараз ён даступны на пяці мовах, а ў хуткай будучыні з"явяцца версіі на італьянскай і французскай, каб пашырыць геаграфію ўдзельнікаў. Адзначым, забег дружбы "Гродна-Друскінінкай" -адзіны ў Еўропе трансгранічны марафон.
Падзяліцца:

Вверх