14.10.2015
Дзень маці адзначаюць сёння ў Беларусі. Гэтая дата прымеркаваная да праваслаўнага свята Пакроваў Прасвятой Багародзіцы.
Сёння ў сталіцы ордэнам Маці ўзнагародзілі жанчын, якія выхавалі пяць і больш дзяцей. Сюрпрызы падрыхтавалі ў радзільнях тым, хто народзіць менавіта сёння. Бясплатныя кансультацыі да Дня маці праводзяць беларускія юрысты.
Сумарны каэфіцыент нараджальнасці ў Беларусі вышэйшы, чым у шматлікіх еўрапейскіх дзяржавах. Летась у нашай краіне нарадзіліся 118 тысяч малых, і гэта самы высокі паказчык за апошнія 20 гадоў. Дарэчы, па выніках мінулага года Беларусь займае 25 пазіцыю ў рэйтынгу краін, спрыяльных для нараджэння дзяцей.
Падзяліцца:

Вверх