Беларусь у рэйтынгу міралюбнасці апярэдзіла Расію і Украіну і заняла 106 месца. Такія звесткі Global Peace Index за гэты год. У параўнанні з 2015-м мы падняліся адразу на 4 пазіцыі, паказаўшы адзін з лепшых вынікаў у рэгіёне. Усяго ў рэйтынг увайшлі 163 краіны. З нашых суседзяў самыя нізкія пазіцыі ў Расіі (151-е месца) і Украіны (156-е). Самымі бяспечнымі прызнаныя Ісландыя, Данія і Аўстрыя.